Дзень роднай мовы
  • Регистрация

21 ЛЮТАГА - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 

     На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы.

Беларускае слова! Яно, нібы зіхатлівы праменьчык, пераліваецца вясёлкавымі колерамі на небасхіле сусветнага міжмоўя. Здаецца, няма на свеце больш мілагучнай, спеўнай, узнёслай мовы, чым наша, беларуская.

  Яна стагоддзямі ўзбагачала суседзяў і прымала запазычанні — але так і засталася найбліжэйшай да індаеўрапейскага санскрыту й самай чыстай са славянскіх.

Стала мовай Францыска Скарыны - першадрукара Бібліі ва Ўсходняй Еўропе, мовай евангельскіх місіянераў у Расіі, Прыбалтыцы, Польшчы, Украіне. Афіцыйнаяй мовай Вялікага Княства Літоўскага і сродкам дыпламатычных зносін у Балта-Чарнаморскім міжмор'і. Статус дзяржаўнай беларуская мова атрымала ўжо ў ХІV ст. — у той жа час, што і ангельская, але раней за французскую ды расейскую.

     Выціснутая польскай  мовай у Рэчы Паспалітай, забароненая імпэратарам Мікалаем 1  разам  з назвай «Беларусь», яна  ўзнялася з самых глыбіняў. Заззяла ў вершах Багушэвіча, п'есах Дуніна-Марцінкевіча й паэмах Купалы, каб Беларусь загучала ізноў. Паводле апошняга перапісу больш  за 30 адсоткаў беларусаў пазначылі, што гутараць па-беларуску дома. 53,2 адсоткі назвалі мову роднай. Госпадам Богам яна  створана для словаў любові, пакаяння, і малітвы.Таму мы распрацавалі інтэрактыўны праект “Скарбонка роднай мовы”.

     Мэта праекту –  матывіраваць да вывучэння роднай мовы, літаратуры і гісторыі. Праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы, прадэманстраваць сваю павагу да прадзедаў і роднай зямлі.

Праект складаецца з шэрагу мерапрыемстваў:

 

 

Экспазіцыі  “Будзьма беларусамі”

1 паверх 17 – 24 лютага

           

 

                                                                                   

 

                               

 

   Яна разгарнулася  на 1-м паверсе каледжу. Яна дае магчымасць пабачыць прылады працы беларусаў, цудоўныя вышыванкі, карункі, лялькі, рэчы побыту. У ёй нябачнае цяпло, якое  сагравае душу, настройвае на лад беларускай даўніны.

 

 

Лінгвістычная майстэрня “Мова родная – мова модная”

1 паверх 17 – 24 лютага

 

 

     1. Do you… на сваёй мове?

     2. Беларуская мова ў лічбах

     3. Маё першае беларускае слова -…

     4. Як пачаць размаўляць па-беларуску: 10 парад

 

 

Інтерактыўная арт-гадзіна “Скарбонка роднай мовы”:

1 паверх 17 – 24 лютага

                                                                                                       

Складзі разам з намі маляўнічы букет “Нашы люмімыя словы”. Адчуй хараство беларускай мовы”.

 

 

Книжная выстава “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся”

Библиятэка, 2 паверх

                                       

 

     1.Адвечны голас радзімы

     2. Багата, родная ты мова!

     3. Любі, шануй, ведай беларускае слова

     4. 20 крокаў да беларускай мовы

 

 

“Францыск Скарына – шлях праз вякі”- 500 год беларускага кнігадрукавання:

Бібліятэка, 2 паверх

         

                                                                                  

 

     1. Грамадзянская сталасць праз гісторыю

     2. Слова Бібліі - беларускае слова

     3. 500 год друкаванаму слову

     4. Францыск, мы ўдзячны табе!

 

     Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. І наша задача – не даць загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, вобразнай, вольнай, пявучай, цудоўнай роднай мове нашай.